20 траўня 2026, Серада, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія банкі будуць сачыць за ўсімі аперацыямі кліентаў

11
Беларускія банкі будуць сачыць за ўсімі аперацыямі кліентаў

Беларусы перайдуць на наяўныя?

Беларускія банкі будуць сачыць за ўсімі аперацыямі кліентаў з 1 ліпеня 2026 года. Падрабязнасці – навошта і як гэта будзе адбывацца – распавёў намеснік старшыні Нацбанка Андрэй Картун.

Справа ў тым, што з 1 ліпеня 2026 года ў Беларусі ўступяць у сілу адзіныя патрабаванні да антыфрод-сістэм банкаў краіны. І ключавым з іх стане абавязковае выкарыстанне лічбавага адбітка. Гэта значыць, антыфрод-сістэма будзе правяраць кожны пераказ кліента па шэрагу прыкмет — напрыклад, ці выкананы ён са звыклай прылады, з якой заўсёды ажыццяўляўся ўваход у мабільны банк, ці задзейнічана новая прылада; геалакацыю месца, з якога зайшлі ў мабільны банк; і тыповасць аперацый, што здзяйсняе кліент.

Калі пры аналізе гэтых фактараў антыфрод-сістэма выявіць адхіленні ад звычайных параметраў, то аперацыя будзе пазначана як падазроная і аўтаматычна будзе заблакіравана, пасля чаго да працэсу далучыцца служба бяспекі банка. І толькі пасля паспяховага праходжання яе праверкі аперацыя будзе выканана.

«Па ацэнцы Нацбанка, укараненне з 1 ліпеня 2026 года адзіных патрабаванняў да антыфрод-сістэм банкаў і абавязковае выкарыстанне лічбавага адбітка прылады прывядуць да скарачэння колькасці інцыдэнтаў у сферы кібермахлярства», – патлумачыў Андрэй Картун.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках