Беларусы адмаўляюцца ад All Inclusive
2- 16.05.2026, 20:45
- 1,048
І хочуць больш экзотыкі.
У эфіры дзяржаўнага тэлебачання паведамілі, што ў беларускіх турыстаў змяняюцца перавагі ў адпачынку, і па шэрагу напрамкаў назіраецца зніжэнне цікавасці.
Паводле слоў вядучага менеджара па турызме Алены Сцяфановіч, усё менш падарожнікаў выбіраюць фармат «усё ўключана». Замест гэтага расце попыт на больш незвычайныя і «экзатычныя» напрамкі.
Яна таксама адзначыла, што з'яўленне прамых рэйсаў з Мінска паўплывала на рост папулярнасці самастойных падарожжаў з перасадкамі, а таксама аўтобусных і камбінаваных тураў.
Паводле яе слоў, ёсць і катэгорыя турыстаў, якія прынцыпова не карыстаюцца авіяпералётамі, аддаючы перавагу аўтобусным маршрутам і больш разнастайным фарматам паездак.