16 траўня 2026, Субота, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захад праігнараваў выпрабаванні расійскага ракетнага комплексу «Сармат»

3
Захад праігнараваў выпрабаванні расійскага ракетнага комплексу «Сармат»

МЗС РФ працягвае піярыць пуцінскую ракету.

Намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рябкоў заявіў, што Расія будзе і надалей дэманстраваць свае магчымасці ў сферы стратэгічных узбраенняў, каб «астудзіць гарачыя галовы» на Захадзе. Яго словы прагучалі ў кантэксце каментара да нядаўніх выпрабаванняў ракетнага комплексу «Сармат», піша The Moscow Times.

Ён таксама заявіў, што любыя спробы «праверыць Расію на трываласць», на яго думку, будуць мець наступствы, а існуючыя сістэмы абароны не змогуць гэтаму перашкодзіць.

Раней камандуючы РВСН Сяргей Каракаеў паведаміў пра паспяховы выпрабавальны пуск «Сармата», пасля чаго прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў пра планы паставіць комплекс на баявое дзяжурства.

Расійскія афіцыйныя асобы і дзяржаўныя СМІ актыўна каментавалі выпрабаванні, называючы ракету адной з самых магутных у свеце. Пры гэтым, як адзначаецца, заходнія лідары і прадстаўнікі абаронных ведамстваў публічна не рэагавалі на паведамленні пра выпрабаванні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках