17 траўня 2026, Нядзеля, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіркораў «прычапіўся» да перамогі Балгарыі на «Еўрабачанні-2026»

15
Кіркораў «прычапіўся» да перамогі Балгарыі на «Еўрабачанні-2026»
Філіп Кіркораў

Пуцініст шакаваў абсурднай заявай.

Расійскі спявак-пуцініст Філіп Кіркораў заявіў, што дапамагаў рыхтаваць да міжнароднага песнявога конкурсу «Еўрабачанне-2026» прадстаўніцу Балгарыі, 27-гадовую спявачку DARA (сапраўднае імя — Дарына Ётава), якая атрымала перамогу з песняй Bangaranga. У сеціве ўсплыло відэа яго заявы, піша УНІАН.

Паводле слоў Кіркорава, яго каманда ўдзельнічала ў стварэнні нумара для DARA, а Балгарыя наагул — «16-я рэспубліка Расіі», і балгары «вельмі сумуюць» па РФ.

«Было б грахом не стаць пад сцяг сваёй малой радзімы — Балгарыі… Калі да мяне звярнулася балгарскае тэлебачанне з просьбай падтрымаць Балгарыю сёлета, я не мог сабе адмовіць у асалодзе. Маё з’яўленне на самім конкурсе, відаць, выклікала б нездаровую цікавасць — і на самім конкурсе, і ў нашай краіне мяне б, відаць, не так зразумелі. Хаця музыка не мае межаў з палітыкай», — заявіў пуцініст.

Ні спявачка, ні афіцыйны вяшчальнік Балгарыі пакуль ніяк не адрэагавалі на гэту заяву Кіркорава.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках