Трамп папярэдзіў Іран
- 18.05.2026, 8:25
Вашынгтон чакае ад Тэгерана новай прапановы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што час для Ірана падыходзіць да канца. Па яго словах, калі Тэгеран не прапануе больш выгадныя ўмовы для здзелкі, іранскі рэжым чакаюць значна больш жорсткія наступствы.
Пра гэта Трамп сказаў у інтэрв'ю Axios.
Прэзідэнт ЗША заявіў, што па-ранейшаму лічыць: Іран хоча дамовіцца. У той жа час Вашынгтон чакае ад Тэгерана новай прапановы, якая будзе лепшай за апошні варыянт, пададзены некалькі дзён таму.
Трамп не назваў канкрэтнага дэдлайну для пачатку перамоваў, але даў зразумець, што ЗША наладжаныя на заключэнне здзелкі.
«Мы хочам заключыць здзелку. Яны знаходзяцца не там, дзе мы хочам. Ім давядзецца туды трапіць, інакш іх моцна ўдаряць, а яны гэтага не хочуць», — заявіў Трамп.
Ён дадаў, што ЗША могуць нанесці Ірану ўдар «значна мацней, чым раней», калі Тэгеран не прапануе больш прымальныя ўмовы.
«Час падціскае. Ім лепш дзейнічаць хутка, інакш у іх нічога не застанецца», — падсумаваў прэзідэнт ЗША.