18 траўня 2026, панядзелак, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі чыноўнік на планёрцы з губернатарам паслаў суразмоўцу матам

3
Расійскі чыноўнік на планёрцы з губернатарам паслаў суразмоўцу матам
Уладзімір Зайцаў

Відэа.

Кіраўнік Вялікасалдатскага раёна Курскай вобласці краіны-агрэсара Расіі Уладзімір Зайцаў вылаяўся матам падчас планёркі з губернатарам рэгіёна Аляксандрам Хінштэйнам. Відэа 18 мая апублікаваў прапагандысцкі Telegram-канал Mash.

Паседжанне праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі ў Zoom.

Хінштэйн заявіў пра скаргі з-за адсутнасці вады ў Любімаўцы Вялікасалдатскага раёна і папрасіў Зайцава пракаментаваць сітуацыю.

Пасля паўзы прагучала нецэнзурная лексіка.

«Ды ад...біся ты на х...й адсюль», – адказаў чыноўнік.

Пазней Зайцаў растлумачыў, што не чуў пытання губернатара з-за дрэннай сувязі і нібыта ў яго не працаваў мікрафон. Мат, паводле яго слоў, быў адрасаваны не кіраўніку рэгіёна, а камусьці ў кабінеце.

Пасля ўстаранення тэхнічных праблем кіраўнік раёна ўсё ж такі адчытаўся пра сітуацыю з водазабеспячэннем. Паводле звестак пабліка, Хінштэйн паабяцаў пазней разгледзець пытанне аб паводзінах Зайцава.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках