Урад РФ знізіў амаль да нуля прагноз росту даходаў расіян
2- 18.05.2026, 20:23
Расіяне будуць вымушаныя практычна замарозіць выдаткі на куплю тавараў і паслуг.
Расійскія грамадзяне ў 2026 годзе сутыкнуцца з амаль поўнай прыпынкай росту рэальных даходаў і будуць вымушаныя практычна замарозіць выдаткі на куплю тавараў і паслуг, вынікае з абноўленага макрапрагнозу, які апублікавала Міністэрства эканамічнага развіцця РФ.
У базавым сцэнары МЭР у гэтым годзе рэальныя наяўныя даходы расіян павялічацца ўсяго на 0,8% — у тры разы менш, чым ведамства чакала паўгода таму (2,1%), і ў дзевяць разоў менш за рост мінулага года (яго Расстат ацаніў у 7,4%), перадае The Moscow Times.
У кансерватыўным сцэнары, які ўключае падзенне цэн на нафту да $50 і запаволенне сусветнай эканомікі з-за вайны ў Іране, рост даходаў складзе толькі 0,5%.
Спажыўцы, якія ўжо ўключылі рэжым эканоміі, застануцца ў ім як мінімум да канца года, вынікае з прагнозу МЭР: рост абароту рознічнага гандлю, паводле яго ацэнкі, запаволіцца да 0,8% — то-бок у пяць разоў супраць мінулага года (4,1%). У кансерватыўным сцэнары МЭР дапускае спад рознічных продажаў на 0,4% — першы з 2022 года.
Снізіць прагнозы росту даходаў насельніцтва і, следам, прыватнага спажывання МЭР вымусіла агульнае пагаршэнне прагнозаў па эканоміцы, якое, у сваю чаргу, звязана з пагаршэннем перадумоў па здабычы і экспарце нафты, а таксама з жорсткай палітыкай ЦБ, адзначае эканаміст Дзмітрый Палявы.
Так, у новым прагнозе МЭР чакае росту ВУП усяго на 0,4%, што ў тры разы ніжэй за вынік мінулага года і ў дзесяць разоў менш за тэмпы, з якімі эканоміка расла ў 2023–24 гадах. Паводле ацэнкі МЭР, аб’ёмы здабычы нафты ў Расіі сёлета апусцяцца да 17-гадовага мінімуму, яе экспарт будзе на 17 млн тон меншы, чым чакалася, а спад інвестыцый паскорыцца ў тры разы — з 0,5% летась да 1,5%.
Афіцыйная статыстыка ўжо фіксуе запаволенне росту даходаў грамадзян, звяртае ўвагу эканаміст «Фінама» Вольга Беленькая: у першым квартале яны павялічыліся толькі на 1,5% у гадавым выражэнні супраць 5,8% кварталам раней і 7,1% за той самы перыяд 2025 года. Спажывецкія настроі, якія штомесяц у межах апытанняў вымярае ЦБ РФ, упалі да мінімуму з мабілізацыі восені 2022-га. Верагодна, адбіваюцца павышэнне ПДВ і высокія працэнтныя стаўкі па крэдытах, разважае Беленькая.
У Расіі «ёсць пэўныя праблемы з плацежаздольнасцю насельніцтва», адзначае эканаміст Андрэй Бархота: «Яна сапраўды сур’ёзна знізілася. Людзі пачалі эканоміць прыблізна з сярэдзіны мінулага года. Прычым гэта фіксуе Расстат і незалежныя сацыялагічныя даследаванні, якія праводзіліся ў Расіі».
Галоўная прычына — рост цэн на прадукты харчавання, лічыць эксперт: доля выдаткаў на ежу ў спажывецкім кошыку дасягнула 39%, а гэта максімум з 2008 года. «Гэта вельмі моцна цісне на спажывецкія настроі, на пакупніцкую здольнасць і вымушае большую частку пакупнікоў звяртацца да фармату тых крам, якія прадугледжваюць большыя зніжкі і ўвогуле больш даступныя», — адзначае Бархота.