20 траўня 2026, Серада, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Пуцін зрабіў Кітаю шчодры падарунак напярэдадні паездкі ў Пекін

4
Reuters: Пуцін зрабіў Кітаю шчодры падарунак напярэдадні паездкі ў Пекін

У шкоду інтарэсам Расіі.

Масква вырашыла яшчэ больш знізіць цану на газ для Кітая на фоне візіту Уладзіміра Пуціна ў Пекін. Як паведамляе Reuters, расійскі ўрад ужо заклаў у бюджэт зніжкі на пастаўкі па газаправодзе «Сіла Сібіры» аж да 2029 года.

Паводле прагнозу Міністэрства эканамічнага развіцця РФ, у наступным годзе цана на газ для КНР складзе $223,9 за тысячу кубаметраў. Гэта мінімальны паказчык з 2021 года. У параўнанні з гэтым годам цана знізіцца на ўнушальныя 14%.

Пры гэтым Пекін будзе набываць расійскі газ значна танней за іншых замежных кліентаў «Газпрама». Розніца ў цане паміж пакупнікамі ў 2027 годзе дасягне прыкладна 34%. У наступныя два гады цана для КНР вырасце, але нязначна, а зніжка для Пекіна ўсё адно захаваецца на ўзроўні каля 30%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках