27 траўня 2026, Серада, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асабістыя фонды расійскай эліты вызваляць ад праверак

Асабістыя фонды расійскай эліты вызваляць ад праверак
Фота: Уладзіслаў Шатыла / РБК

Дзярждума РФ прыняла закон.

Дзярждума РФ прыняла закон, які вызваляе расійскія і міжнародныя асабістыя фонды грамадзян РФ ад абавязковага аўдыту фінансавай справаздачнасці. Як паведамляе «Інтэрфакс», норма пачне прымяняцца да справаздачнасці за 2025 год. Дакумент унесены ўрадам у студзені і быў прыняты адразу ў другім і трэцім чытаннях. Цяпер абавязковаму аўдыту падлягае бухгалтарская справаздачнасць усіх фондаў, калі за папярэдні год яны атрымалі маёмасць на суму звыш 3 млн рублёў. Новы закон пакідае абавязковы аўдыт толькі для грамадска-карысных фондаў. Асабістыя фонды, створаныя да ўступлення закона ў сілу, таксама будуць вызвалены ад абавязковага аўдыту заднім чыслам, пачынаючы са справаздачнасці за 2025 год. У тлумачальнай запісцы адзначаецца, што характар дзейнасці асабістых фондаў не патрабуе адкрытасці іх справаздачнасці і аўдыту, а справаздачнасць не ўяўляе грамадскай цікавасці.

Рашэнне прынята на фоне істотнага росту сродкаў у актывах расійскай эліты. Мінулым годам 15 фондаў, звязаных з былым прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым, рэзка нарошчылі астаткі на рахунках пасля пачатку вайны ва Украіне і да канца года акумулявалі 86 млрд рублёў. Калі да 2022 года ў гэтыя фонды паступала да 8 млрд рублёў у год, то ў 2024-м — 70 млрд.

Крыніцы фінансавання фонды не раскрываюць, але праз сетку фондаў Мядзведзеў кантралюе рэзідэнцыі ў Плёсе, Сочы і на Рублёўцы, у Калінінградзе, катэдж у Камарове, сядзібу пад Пецярбургам, больш за 5 га вінаграднікаў у Краснадарскім краі і некалькі яхт. Праз такія структуры фінансуюцца розныя праекты. Зарэгістраваны ў сакавіку 2023 года фонд «Наша праўда», звязаны з Мядзведзевым, за два гады выдаткаваў 2,4 млрд рублёў на пастаўкі дронаў і абсталявання для расійскай арміі.

Фонд імя Ахмата Кадырава, які звязаны з Рамзанам Кадыравым, адыгрывае ключавую ролю ў сістэме пераразмеркавання фінансавых плыняў у Чачэнскай Рэспубліцы. Ён папаўняецца за кошт добраахвотна-прымусовых адлічэнняў часткі заробкаў жыхароў рэгіёна, сістэмы дзяржпадрадаў, а таксама ўзносаў кампаній, блізкіх да Кадырава-малодшага. Праз звязаныя з фондам кампаніі і структуры толькі ў 2023 годзе магло быць размеркавана каля 65 млрд рублёў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках