Удар па штабу ВПС Чарнаморскага флоту: новыя падрабязнасці
4- 27.05.2026, 15:52
- 3,052
Будынак у Севастопалі амаль цалкам выгарэў.
У выніку атакі ў ноч на 27 мая штаб Ваенна-паветраных сіл Чарнаморскага флоту РФ на вуліцы Мікалая Гогаля ў Севастопалі, што ў часова акупаваным Крыме, выгарэў амаль цалкам.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Крымскі вецер».

«Штаб ВПС ЧФ на вул. Гогаля ў Севастопалі выгарэў амаль цалкам, толькі ў падвале вокны цэлыя, але ў сажы. У будынку, дзе знаходзіцца ўваход у штаб, толькі выбітыя вокны», — гаворыцца ў паведамленні.
Тэлеграм-канал адзначыў, што расійскіх вайскоўцаў было вельмі шмат, усё перакрыта. Таксама стаяў ваенны пазадарожнік і была разгорнута спадарожнікавая антэна.

«Машыны хуткай дапамогі і а 11-й гадзіне курсіравалі. На двары самога штаба ў «Урал» складалі чорныя мяшкі, вялікія. Ці рэчы/дакументы, ці тых, хто знаходзіўся ў будынку ў момант трапляння», — заявіў тэлеграм-канал.
Пазней тэлеграм-канал удакладніў, што ў штабе не засталося цэлых вокнаў. Там дадалі, што прылёт ракеты быў каля 05.50.
У ноч на 27 мая ў Крыме гучалі моцныя выбухі, у прыватнасці ў Сімферопалі і Севастопалі. «Крымскі вецер» меркаваў, што пад ударам, верагодна, быў аб’ект Чарнаморскага флоту РФ.
Севастопаль і Сімферопаль у агні.