Міжнародная федэрацыя тэніса пакінула Беларусь пад санкцыямі
1- 8.05.2026, 18:25
Беларускіх спартсменаў не дапусцяць да турніраў, нягледзячы на рэкамендацыі МАК.
Міжнародная федэрацыя тэніса пацвердзіла, што заява Міжнароднага алімпійскага камітэта аб допуску беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў «не змяняе існуючую пазіцыю МФТ адносна дыскваліфікацыі тэнісных федэрацый Беларусі і Расіі, якая застаецца ў сіле».
Як сказана ў паведамленні яе прэс-службы, пытанне аб сяброўстве Беларускай тэніснай федэрацыі «будзе разгледжана на штогадовым агульным сходзе МФТ у кастрычніку ў адпаведнасці са статутнай працэдурай».
7 мая выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) заявіў, што «больш не рэкамендуе ніякіх абмежаванняў на ўдзел беларускіх спартсменаў, уключаючы каманды, у спаборніцтвах, якія праводзяцца міжнароднымі федэрацыямі і арганізатарамі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў».
Адзначалася, што МАК «скасаваў рэкамендаваныя ўмовы ўдзелу для міжнародных федэрацый і арганізатараў міжнародных спартыўных мерапрыемстваў ад 28 лютага 2022 года і 28 сакавіка 2023 года ў той частцы, якая датычыцца Беларусі і беларускіх спартсменаў».
Сярод іншага МАК пацвердзіў, што «удзел спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах не павінен абмяжоўвацца дзеяннямі іх урадаў, уключаючы ўдзел у вайне або канфлікце».
Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны распаўсюдзіў заяву, у якой выказаў «катэгарычны пратэст і глыбокае расчараванне рашэннем МАК, якое супярэчыць фундаментальным прынцыпам справядлівасці, адказнасці і алімпійскіх каштоўнасцяў».
Раней сайт charter97.org паведамляў, што Сусветная арганізацыя лёгкай атлетыкі (World Athletics) пакіне ў сіле адстараненне беларускіх спартсменаў ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай.