Расія парушыла перамір’е і атаковала Украіну балістычнай ракетай і дронамі
11- 9.05.2026, 10:43
- 6,424
Стала вядома, колькі варожых мэт збіла ўкраінская СПА.
У ноч на 9 мая Расія атаковала Украіну балістычнай ракетай «Іскандэр-М» і 43 ўдарнымі дронамі, нягледзячы на раней абвешчанае перамір’е. Сілам СПА ўдалося збіць большасць варожых беспілотнікаў.
Пра гэта паведамілі ў Telegram Паветраных Сіл ЗСУ.
З вечара да ранку расіяне атакавалі балістычнай ракетай «Іскандэр-М» з Крыму і 43 ўдарнымі дронамі тыпаў Shahed, «Гербера», «Італмас» і дронамі-імітатарамі «Пародыя» з напрамкаў: Курск, Арол, Прыморска-Ахтарск, Мілерава — РФ.
Паветранае нападзенне адбівалі авіяцыя, зенітныя ракетныя войскі, падраздзяленні РЭБ і беспілотных сістэм, мабільныя агнявыя групы Сіл абароны Украіны.
Паводле папярэдніх даных, па стане на 08:00, сіламі СПА знішчана/падаўлена 34 варожыя беспілотнікі тыпаў Shahed, «Гербера», «Італмас», а таксама дроны-імітатары «Пародыя» на поўдні, поўначы і ўсходзе краіны.
Зафіксавана патраплянне ракеты і 9 ўдарных дронаў у 6 месцах, а таксама падзенне збітых (абломкаў) у 2 месцах.