11 чэрвеня 2026, Чацвер, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З’явіліся новыя даныя пра беларусаў у Літве

З’явіліся новыя даныя пра беларусаў у Літве

Беларуская дыяспара застаецца другой паводле колькасці.

У Літве зноў скарацілася колькасць беларусаў, якія афіцыйна пражываюць у краіне. Пра гэта сведчаць даныя мясцовага Дэпартамента міграцыі.

На 1 чэрвеня 2026 года грамадзян Беларусі з відам на жыхарства ў Літве стала на 1360 чалавек менш у параўнанні з 1 студзеня. Цяпер у краіне жывуць 48 926 нашых суайчыннікаў.

Пры гэтым беларуская дыяспара застаецца другой паводле колькасці ў Літве. На першым месцы — украінцы (больш за 78 тысяч), на трэцім — рускія (звыш 13 тысяч).

Заўважым, што на пачатак 2020 года ў Літве жылі 17 769 беларусаў. На піку міграцыі, у 2024 годзе, у гэтай краіне апынуліся больш за 62 тысячы нашых суайчыннікаў. Пазней Літва пачала актыўна прызнаваць беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы — напрыклад, з-за службы ў арміі або працы ў дзяржаўных структурах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках