Дадатак «Оплати» папярэдзіў беларусаў аб новых правілах
2- 16.06.2026, 9:28
- 1,534
Яны зменяцца з 1 ліпеня.
Дадатак «Оплати» папярэдзіў беларусаў аб новых правілах з 1 ліпеня 2026 года.
Для далейшага карыстання дадаткамі «Оплати» і «Оплати. Детский» беларусам трэба будзе дазволіць доступ да геапазіцыі мабільнай прылады. Без гэтага ўвайсці ў дадатак будзе немагчыма.
У Беларусі з 1 ліпеня ўсе банкі і плацежныя дадаткі павінны будуць выконваць новыя патрабаванні па зборы, захоўванні, аналізе «лічбавага адбітка прылады».