«Фламінга» на падлёце
- Ігар Эйдман
- 16.06.2026, 9:33
- 3,836
Пра самую страшную расійскую ваенную таямніцу.
Пуцін пагражаў, што Расія ўдарыць па «цэнтрах прыняцця рашэнняў і камандных пунктах» у Кіеве. І вось удар нанесены. Высветлілася, што рашэнні ва Украіне, паводле яго меркавання, прымаюцца ў Кіева-Пячэрскай лаўры, на кінастудыі імя Даўжэнкі і ў Доме арганнай музыкі.
Раскрою самую страшную расійскую ваенную таямніцу: галоўны цэнтр прыняцця рашэнняў і камандны пункт Расіі знаходзіцца на Канатчыкавай дачы імя Кашчэнкі. Прычым аднаго старога маніяка адтуль чамусьці перыядычна выпускаюць пагуляць па Крамлі, дзе ён выдае сябе за прэзідэнта Расіі.
Расейскія псіхі, тэрмінова ўцякайце са сваёй крывавай вар’ятні — «Фламінга» на падлёце.
Ігар Эйдман, Telegram