Апублікаваны новы рэйтынг гістарычных помнікаў Беларусі
1- 18.06.2026, 8:50
- 1,548
На першым месцы — Лідскі замак.
Аналітыкі мабільнага аператара МТС вывучылі абязлічаныя даныя сваіх абанентаў і склалі свежы топ-20 найбольш наведваных славутасцяў краіны.
На першае месца падняўся Лідскі замак, стаўшы галоўным турыстычным хітом гэтага года.
З пачатку года замак Гедыміна ў Лідзе наведалі больш за 19 тысяч унікальных абанентаў МТС. Таксама ў тройку лідараў па наведвальнасці ўвайшлі Мемарыяльны комплекс «Хатынь» (17 тысяч наведвальнікаў) і Каложская царква (16 тысяч).
«Найлепшую станоўчую дынаміку паказалі музей-сядзіба Агінскага, Косаўскі палац, Навагрудскі замак і Троіцкі касцёл у Гервятах. Найбольш прыкметны сезонны рывок прадэманстравала Брэсцкая крэпасць: у маі яе наведалі ў тры разы больш карыстальнікаў, чым у студзені», — паведамілі ў МТС.
Рэйтынг славутасцяў Беларусі 2026
Лідскі замак (+1 пазіцыя ў параўнанні з мінулым годам)
Мемарыяльны комплекс «Хатынь» (+4)
Барыса-Глебская (Каложская) царква
Мемарыяльны комплекс «Курган Славы» (-3)
Камянецкая вежа (+2)
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (-1)
Сабор Сафіі Прамудрасці Божай (+1)
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» (+1)
Храм Архангела Міхаіла ў Сынкавічах (+3)
Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (-6)
Музей-сядзіба Агінскага (+5)
Косаўскі палацава-паркавы комплекс (+5)
Навагрудскі замак (+5)
Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» (-1)
Троіцкі касцёл у Гервятах (+5)
Замкавы комплекс «Мір» (-6)
Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр (-2)
Прылуцкі палацава-паркавы комплекс Чапскіх (+1)
Палацава-паркавы комплекс Манюшкі (-5)
Ружанскі палацавы комплекс роду Сапег (+1)