У Беларусі зніклі адразу 10 населеных пунктаў
2- 27.06.2026, 19:50
- 1,190
Сярод іх — чатыры вёскі.
У Беларусі ліквідуюць адразу дзесяць населеных пунктаў: пяць хутароў, чатыры вёскі і адзін пасёлак, адзначылі ў Office Life.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з’явіліся адпаведныя рашэнні Шаркоўшчынскага і Рагачоўскага саветаў дэпутатаў.
Так, у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці скасоўваюцца:
- хутар Цёплая Гара, вёска Пестуны Більдзюгскага сельсавета;
хутары Мурашчына, Ліпава, Чырвоная Горка, Гузаватка Германавіцкага сельсавета;
- вёскі Дубнікі, Яцелеўшчына Ёдскага сельсавета;
- вёска Ізабеліна Лужкоўскага сельсавета.
У Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці скасоўваюцца:
- пасёлак Кручполле Дварэцкага сельсавета.
Рашэнні ўступаюць у сілу 27 чэрвеня 2026 г.
Заўважым, што гэтыя рашэнні яшчэ не адлюстраваныя ў інфармацыйным бюлетэні «Змены найменняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь» на сайце Белгеадэзіі, але ў хуткім часе абавязкова будуць дададзеныя.
Пакуль што ў базе даных ДзяржКартГеацэнтра для гэтых населеных пунктаў пазначаны статус «існуе».