Украінскія дроны паразілі два НПЗ у Расіі: новыя падрабязнасці
2- 28.06.2026, 11:30
- 2,136
Удары нанесеныя на адлегласці 700 км ад мяжы Украіны.
Сілы абароны Украіны гэтай ноччу паразілі два НПЗ у Расіі - у Краснадарскім краі і Яраслаўскім рэгіёне.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Telegram прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
«Дзень Канстытуцыі Украіны нашы воіны пачалі вельмі дакладна. Гэтай ноччу нашы дальнябойныя санкцыі дасягнулі двух нафтаперапрацоўчых заводаў у Расіі», - паведаміў Зяленскі.
Гэтай ноччу быў паражаны НПЗ «Славянскі» ў Краснадарскім рэгіёне - гэта каля 300 кіламетраў ад лініі фронту.
Таксама ўкраінскія дроны дасягнулі НПЗ у Яраслаўскім рэгіёне, што прыблізна за 700 кіламетраў ад мяжы Украіны.
«Мы працягваем нашы аперацыі, якія аслабляюць магчымасці Расіі весці гэтую вайну. Кожная наша дальнябойная санкцыя - гэта змяншэнне рэсурсаў, якія працуюць на расійскую ваенную машыну, і яшчэ адзін крок да міру. Будзем і далей адказваць на расійскі тэрор», - падкрэсліў прэзідэнт Украіны.