28 чэрвеня 2026, Нядзеля, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«НПЗ у Славянску-на-Кубані больш няма»

2
«НПЗ у Славянску-на-Кубані больш няма»

Наступствы атакі выглядаюць надзвычай сур'ёзнымі.

Пасля начной атакі Украіны на Славянскі НПЗ у Краснадарскім краі расійскі Telegram-канал «Зваршчыкі» заявіў, што «НПЗ у Славянску-на-Кубані больш няма».

Аўтары канала, які пазіцыянуе сябе як ваенна-аналітычны рэсурс, прызналі, што ўдар прыйшоўся па адным з ключавых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў на поўдні Расіі, а наступствы атакі выглядаюць надзвычай сур'ёзнымі, піша «Дыялог».

Паводле слоў «Зваршчыкаў», яшчэ шэсць–сем месяцаў таму яны папярэджвалі кіраўніцтва прадпрыемства пра неабходнасць стварэння шматузроўневай абароны ад FPV-дронаў і іншых беспілотнікаў. Аднак, як сцвярджаецца, гэтыя рэкамендацыі былі праігнараваныя.

«6–7 месяцаў таму вялі перамовы са Славянскім НПЗ. Нягледзячы на тое, што мы прыехалі па рэкамендацыі ад уласніка, а не з вуліцы, на размову было выдзелена 5 хвілін, пакуль мудры бяспечнік нешта непрыемна жаваў і піў каву. Тыповы прыклад, як з-за аднаго мудака пакутуюць усе. Сёння НПЗ у Славянску больш няма», — гаворыцца ў паведамленні канала.

Украінская атака беспілотнікаў выклікала буйны пажар на Славянскім НПЗ, які з'яўляецца важным аб'ектам расійскага экспарту нафтапрадуктаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў удары па Славянскім НПЗ, размешчаным прыкладна ў 300 кіламетрах ад лініі фронту, а таксама па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Яраслаўскай вобласці, які знаходзіцца прыкладна ў 700 кіламетрах ад украінскай мяжы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках