29 чэрвеня 2026, панядзелак, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў трапіў у апалу?

Мядзведзеў трапіў у апалу?
ФОТА: GETTY IMAGES

Старшыня партыі «Адзіная Расія» не трапіў у спіс сваёй партыі

У Маскве прайшоў першы этап перадвыбарчага з'езду «Адзінай Расіі». Галоўны яго вынік — старшыня партыі, экс-прэзідэнт, цяпер намеснік старшыні Савета бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў не трапіў у спіс кандыдатаў партыі, хоць вельмі стараўся гэта зрабіць, піша «Медуза».

У студзені «Ведамасці» і РБК пісалі, што адміністрацыя прэзідэнта і «Адзіная Расія» ўжо ўзгаднілі «базавы варыянт» — «пяцёрку» на чале з Мядзведзевым. Крыніцы выданняў тлумачылі гэта нібыта высокім рэйтынгам палітыка. Суразмоўцы «Медузы», блізкія да Адміністрацыі прэзідэнта, ужо тады казалі, што Мядзведзеў можа зноў не трапіць у спіс — бо насамрэч у намесніка старшыні Савета бяспекі нізкая папулярнасць. Яны адзначалі, што павесці ЕР за сабой вельмі хоча сам Мядзведзеў, каб «рэкапіталізаваць свой вобраз» і потым прэтэндаваць на пасаду спікера Дзярждумы.

У палітблоку АП разумелі, што з Мядзведзевым на чале спісу Крамлю будзе значна складаней забяспечыць партыі ўлады жаданыя KPI: «Ён выразна праваенны. А людзі ад вайны стаміліся». Як і падчас кампаніі 2021 года, супраць уключэння Мядзведзева ў спіс выступалі спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін, які хоча захаваць сваю пасаду, і кіраўнік палітблоку Сяргей Кірыенка.

У сярэдзіне чэрвеня «Медуза» пісала, што Дзмітрый Мядзведзеў актыўна лабіруе варыянт «тройкі» на чале спісу — з ім самім, мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным і «ваенкарам» Яўгенам Паддубным. Пра гэты план пазней напісаў і «Коммерсант». Аднак блізкія да АП суразмоўцы «Медузы» тады зноў падкрэслілі, што ў спісе ЕР Мядзведзева можа і не быць — у адрозненне ад Сабяніна і Паддубнага: іх называлі сярод узгодненых кандыдатаў.

Выніковая верхняя пяцёрка спісу ЕР выглядае так. Першым нумарам ідзе міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Другім — мэр Масквы Сяргей Сабянін. За імі ідуць: кіраўнік штаба праўладнага дзіцячага руху «Юнармія», удзельнік вайны Уладзіслаў Галоўін; дзіцячы амбудсмен і жонка праваслаўнага алігарха Канстанціна Малафеева Марыя Львова-Бялова; «ваенкар» Яўген Паддубны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках