Лукашэнка прыехаў у Пекін на выпускны сына Мікалая
- 30.06.2026, 12:09
- 4,148
Сын дыктатара вучыўся па спецыяльнасці «біятэхналогія».
Лукашэнка знаходзіцца з візітам у Кітаі. Яго прэс-служба апублікавала здымкі з урачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікам першай сумеснай адукацыйнай беларуска-кітайскай праграмы паміж вядучымі ВНУ дзвюх краін па спецыяльнасці «біятэхналогія».
Менавіта па гэтай праграме вучыўся Мікалай Лукашэнка.
Пазней з’явіліся фота з цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікам Пекінскага ўніверсітэта. Сярод іх — і сын дыктатара.


