30 чэрвеня 2026, aўторак, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінца амаль два месяцы ўтрымліваюць у гродзенскім ІЧУ

1
Украінца амаль два месяцы ўтрымліваюць у гродзенскім ІЧУ
Фота: Яндэкс.Карты

Родныя не ведаюць, у чым яго абвінавачваюць.

Украінец Багдан Герыш ужо амаль два месяцы знаходзіцца пад вартай у Беларусі. Мужчыну затрымалі на мяжы. У родных няма інфармацыі пра яго стан, а адвакат пакуль не змагла дамагчыся сустрэчы з ім. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Багдану 29 гадоў, ён пастаянна пражывае і зарэгістраваны ў Рыме (Італія), дзе афіцыйна працуе. Паводле слоў родных украінца, яго затрымалі 6 мая пры перасячэнні беларускай мяжы ў раёне Гродна. Ён ехаў на рэйсавым аўтобусе з іншымі пасажырамі з Латвіі ў Польшчу праз тэрыторыю Беларусі. Падчас праходжання памежнага кантролю сілавікі затрымалі яго, забралі тэлефон і дакументы.

Апошні раз сваякі размаўлялі з ім 8 мая. Тады Багдан патэлефанаваў з ізалятара і паведаміў, што яго арыштавалі на 15 сутак — да 22 мая. Пасля гэтага сувязь з ім перарвалася.

«Паводле інфармацыі, якую сям’і ўдалося атрымаць, цяпер Багдан утрымліваецца ў Кастрычніцкім ІЧУ Гродна. Пры гэтым адвакат пакуль не змагла атрымаць дазвол на наведванне падабароннага і высветліць, з чым звязана ягонае зняволенне. Падчас затрымання ў Багдана забралі дзеючы італьянскі від на жыхарства, які дагэтуль знаходзіцца ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Дзяўчына Багдана, якая цяпер знаходзіцца ў Польшчы, цяжарная», — піша «Вясна».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках