30 чэрвеня 2026, aўторак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З інтэрв'ю Пуціна выразалі яго словы пра Лукашэнку

1
З інтэрв'ю Пуціна выразалі яго словы пра Лукашэнку
Фота: cameroun.mid.ru

Відэа скарацілі на шэсць хвілін.

Інтэрв'ю дыктатара Уладзіміра Пуціна прапагандысту <>BПаўлу Зарубіну, апублікаванае на сайце Крамля, апынулася моцна адрэдагаваным. З яго былі выразаныя каля 6 хвілін «спрэчных» момантаў. Увагу на гэта звярнуў расійскі незалежны рэсурс «Можем объяснить».

З расшыфроўкі інтэрв'ю прыбралі агаворку Пуціна пра «амаль акружаны» Стары Аскол — горад у Белгародскай вобласці РФ. СМІ мяркуюць, што дыктатар пераблытаў горад з ракой на тэрыторыі Украіны. Знікла і няправільнае вымаўленне назвы Херсонскай вобласці. Ён назваў яе «Херхонскай».

А з самога відэа выразалі цэлых 6 хвілін. У гэтай частцы Зарубін пытаў Пуціна пра змену пазіцыі ЗША ў вайне супраць Украіны і пра тое, ці існуе яшчэ так званы «дух Анкарыджа». Пуцін двойчы заявіў, што яму пра гэта нічога не вядома. Ён таксама сцвярджаў, што падчас перамоў у Анкарыджы Расія нібыта пайшла на кампраміс на просьбу амерыканскага боку і цяпер чакае новага візіту прадстаўнікоў Вашынгтона. Гэтыя словы ў афіцыйную публікацыю не ўвайшлі.

З выніковай версіі таксама выдалілі выказванні Пуціна пра беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку. Ён сцвярджаў, што пагрозы з боку ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага «не выклікаюць панікі» ў беларускага кіраўніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках