8 чэрвеня 2026, панядзелак, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія лідары і Зяленскі высунулі Крамлю пяць умоў для міру

1
Еўрапейскія лідары і Зяленскі высунулі Крамлю пяць умоў для міру
Фота: Getty Images

Галоўнае патрабаванне — неадкладнае і поўнае спыненне агню.

Лідары Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 7 чэрвеня вызначылі ўмовы для справядлівага міру ва Украіне, гаворыцца ў сумеснай заяве трох лідараў, апублікаванай на сайце брытанскага ўрада.

Адзначаецца, што былі вызначаныя пяць умоў, якія неабходна стварыць для справядлівага і трывалага міру:

неадкладнае і поўнае спыненне агню;

цяперашняя лінія судакранання павінна стаць адпраўной кропкай для перамоваў;

пасля ўступлення ў сілу перамір'я Украіна павінна атрымаць надзейныя і юрыдычна абавязальныя гарантыі бяспекі на падставе абавязацельстваў, узятых у Берліне ў снежні 2025 года і ў Парыжы ў студзені 2026 года — гэта ўключае разгортванне шматнацыянальных сіл ва Украіне;

расійскія актывы будуць заставацца замарожанымі, пакуль РФ не спыніць вайну і не кампенсуе Украіне страты;

у любым пагадненні павінны быць абаронены еўрапейскія інтарэсы ў сферы бяспекі: элементы перамоваў, што датычацца ЕС і НАТА, запатрабуюць згоды адпаведна краін-членаў ЕС і НАТА.

Лідары таксама падтрымалі прапанову Украіны наконт прамых перамоваў з Расіяй — пры актыўным удзеле ЗША і Еўропы. Яны пацвердзілі непахісную падтрымку Украіны і падкрэслілі, што Еўропа адыгрывае важную ролю ў любым урэгуляванні.

7 чэрвеня Зяленскі паведаміў пра сустрэчу ў Лондане з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і федэральным канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам у фармаце E3 — Украіна. Яны абмеркавалі сітуацыю на полі бою і абарону ад балістыкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках