Пад Белгарадам прагрымеў выбух на складзе боепрыпасаў
1- 8.06.2026, 17:45
- 1,402
Магчымая прычына — дэтанацыя бомбы.
У Белгарадскай вобласці Расіі прагрымеў выбух. Над месцам інцыдэнту бачны вялікі слуп дыму, піша ASTRA.
Мясцовыя жыхары заявілі, што, верагодна, гаворка ідзе пра выбух фугаснай авіяцыйнай бомбы ў раёне сяла Белаўское.
Іншыя СМІ ўдакладняюць, што насамрэч выбух адбыўся на складзе боепрыпасаў, і цяпер чуваць гукі другаснай дэтанацыі.



