8 чэрвеня 2026, панядзелак, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мерц рыхтуе еўрапейскі фармат дыялогу па Украіне

Мерц рыхтуе еўрапейскі фармат дыялогу па Украіне
ФРЫДРЫХ МЕРЦ
ФОТА: GETTY IMAGES

Берлін зойме больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Пуціна, чым Белы дом.

Еўрапейскія лідары маюць намер больш актыўна ўдзельнічаць у пошуку шляхоў завяршэння вайны Расіі супраць Украіны і гатовыя ўзяць на сябе вядучую ролю ў будучых перамовах з Пуціным. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца Штэфан Корнеліус, піша Politico (пераклад — сайт Charter97.org).

Паводле яго слоў, у Еўропе фармуецца новы палітычны імпульс. Калі раней асноўныя дыпламатычныя намаганні каардынаваліся Вашынгтонам, дык цяпер еўрапейскія дзяржавы намерваюцца самастойна развіваць перамоўны працэс, захоўваючы цеснае ўзаемадзеянне з ЗША.

Гэтае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы лідараў Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага у Лондане. Па выніках перамоваў бакі выступілі за прамы дыялог паміж Кіевам і Масквой пры актыўным удзеле як еўрапейскіх краін, так і Злучаных Штатаў.

У сумеснай заяве былі вызначаныя ключавыя ўмовы магчымога ўрэгулявання. Сярод іх — неадкладнае і поўнае спыненне агню, выкарыстанне цяперашняй лініі фронту як адпраўной кропкі для перамоваў, прадастаўленне Украіне надзейных міжнародных гарантый бяспекі, а таксама захаванне замарожаных расійскіх актываў да выплаты кампенсацый за шкоду, нанесеную вайной.

У Берліне прызнаюць, што пасадзіць Крэмль за стол перамоваў будзе няпроста. Паводле ацэнкі нямецкага боку, на гэта могуць пайсці тыдні або нават месяцы. Пры гэтым у Германіі лічаць, што толькі моцная Украіна і ўзмацненне ціску на Расію здольныя змяніць пазіцыю Уладзіміра Пуціна.

Аналітыкі адзначаюць, што Еўропа імкнецца заняць больш прыкметнае месца ў дыпламатычным працэсе не толькі з-за сваёй маштабнай падтрымкі Кіева, але і на фоне пераключэння ўвагі Вашынгтона на іншыя міжнародныя крызісы. У выпадку пачатку перамоваў еўрапейскія краіны, верагодна, будуць займаць больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Масквы, чым цяперашняя амерыканская адміністрацыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках