1 лiпеня 2026, Серада, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Залужны заявіў Зяленскаму, што будзе балатавацца ў прэзідэнты

12
СМІ: Залужны заявіў Зяленскаму, што будзе балатавацца ў прэзідэнты
Валеры Залужны
Фота: Reuters

На сустрэчы закраналася тэма выбараў.

Уладзімір Зяленскі правёў у дзяржаўнай рэзідэнцыі на вуліцы Банкавай у Кіеве сустрэчу з Валерыем Залужным — былым галоўнакамандуючым Узброеных Сіл Украіны, які цяпер займае пасаду пасла Украіны ў Вялікабрытаніі.

На сустрэчу Залужнага выклікалі з Лондана незадоўга да таго, як пра адстаўку абвясціў цяперашні прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер. Аднак пасля абмеркавання гэтай сітуацыі Зяленскі перайшоў да тэмы выбараў ва Украіне, распавялі суразмоўцы «Украінскай праўды» з атачэння абодвух удзельнікаў сустрэчы.

Па словах крыніц выдання, Зяленскі пачаў размову з таго, што сітуацыя на фронце апошнім часам развіваецца пазітыўна, грамадства застаецца дастаткова кансалідаваным, а значыць, з’явілася «акно магчымасцяў» для правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Украінскі лідар адзначыў, што правесці іх трэба так, каб у краіне не ўзнік раскол, і таму трэба пазбегнуць рызыкаў, звязаных з магчымым супрацьстаяннем паміж ім і Залужным.

Урэшце прэзідэнт наўпрост спытаў былога галоўнакамандуючага: «Калі выбары адбудуцца восенню, ці будзеце вы балатавацца?» І, паводле слоў суразмоўцаў «Украінскай праўды», атрымаў адназначны адказ: «Так. Буду».

Крыніцы УП кажуць, што Зяленскі быў гатовы абмяркоўваць з Залужным практычна любую дзяржаўную пасаду, але пасля гэтага адказу ўжо нічога прапаноўваць не стаў. Сам былы галоўнакамандуючы патлумачыў, што не імкнуўся да палітычнай кар’еры, але многія людзі ўскладаюць на яго надзеі, і ён не зможа растлумачыць, «чаму павінен занядбаць аказаным яму даверам». На гэтым сустрэча закончылася.

Рэйтынг Залужнага, як адзначаюць журналісты, застаецца высокім, але ўжо не дэманструе той дынамікі, якая была адразу пасля яго адстаўкі з пасады галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Украіны ў лютым 2024 года. Разам з гэтым расце рэйтынг яшчэ аднаго верагоднага кандыдата на выбарах, які можа скласці Зяленскаму канкурэнцыю — кіраўніка Офіса прэзідэнта Кірыла Буданава.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках