У Беларусі даражэюць цыгарэты
- 1.07.2026, 12:38
Большасць — на 10 капеек.
З 1 ліпеня вытворцы і дыстрыб'ютары цыгарэт у Беларусі павышаюць цэны на сваю прадукцыю.
Большасць з іх падаражэе на 10 капеек, гаворыцца у даных Міністэрства па падатках і зборах краіны.
Гэта брэнды BAT, што выпускаюцца па ліцэнзіях Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман», а таксама кампаній «Табак-інвест», «Аліды-Вест», навічка рынку «Этэрна Прайм» і «Беларусьторг».
На 20 капеек падаражэюць тры віды цыгарэт Corset, якія імпартуе «Беларусьторг». А на 30 капеек — марка Lucky Strike Aroma Violet ад «Сентоні ПРО», «Аліды-Вест» і «Этэрна Прайм».