Эксперт раскрыў дэталі новай фазы вайны за Крым
- 1.07.2026, 12:45
- 2,224
Акупантаў чакаюць велізарныя праблемы.
Ваенны эксперт, палкоўнік запасу Алег Жданаў заявіў пра пачатак маштабнай аперацыі па выцісканні расійскіх войскаў з тэрыторыі Крымскага паўвострава.
Па яго словах, у бліжэйшы час акупантаў чакаюць вялікія праблемы, якія зробяць праблематычным іх далейшае знаходжанне на тэрыторыі Крыма.
«Першы этап ужо пройдзены – мы перасеклі асноўныя лагістычныя маршруты на паўвостраў. Цяпер наша задача – утрымліваць іх пад агнёвым кантролем і паслядоўна знішчаць сродкі СПА», - сказаў Ждано ў інтэрв'ю «Главрэду».
Жданаў падкрэсліў: калі Сілам абароны ўдасца расчысціць неба, паражэнне ваенных аб'ектаў у Крыме, якіх, паводле розных ацэнак, налічваецца больш за 150, стане толькі пытаннем часу і нашых тэхнічных магчымасцей.
«Таму можна канстатаваць: пачалася маштабная аперацыя па выцісканні расійскіх войскаў з тэрыторыі Крымскага паўвострава», - адзначыў ваенны эксперт.