Кіргізстан хоча атрымліваць паліва з Беларусі
1- 1.07.2026, 13:16
- 1,134
Большасць паліва краіна атрымлівала з Расіі.
Кіргізстан накіраваў у Беларусь запыт на пастаўку паліва. Цэнтральнаазіяцкая краіна прымае меры для забеспячэння энергетычнай бяспекі краіны.
«З мэтай захавання стабільных паставак паліва афіцыйныя звароты накіраваны на адрас кампетэнтных дзяржаўных органаў Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Беларусь, Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан і Туркменістана. Паралельна вядуцца перамовы аб дыверсіфікацыі паставак і пашырэнні міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства энергетыкі Кіргізстана.
Кіргізстан імпартуе большую частку гаруча-змазачных матэрыялаў. Але цяпер у асноўнага пастаўшчыка прадукцыі — Расіі — узніклі праблемы пасля атак украінскіх дронаў на расійскія НПЗ. У РФ узнік дэфіцыт паліва, і экспарт бензіну з краіны забаронены.