2 лiпеня 2026, Чацвер, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спіс караблёў

2
Спіс караблёў
Барыс Акунін

Паказаць бы ім усім, у што праз чвэрць стагоддзя ператворыцца іх краіна.

Я наткнуўся ў сваім архіве на ліст ад дзеячаў культуры РФ у абарону НТВ. Здаецца, я ўдзельнічаў у складанні або абмеркаванні тэксту, таму і захаваў яго.

Пачаў чытаць імёны — і пастаянна ўздрыгваў: не веру!

Вы гэты доўгі выводак, гэты журавіны клін таксама прачытайце — хаця б да сярэдзіны.

Божа, у 2001 годзе і гурт «Любэ», і Кіркораў, і Ларыса, прабач, Божа, Гузеева, і Міхаіл, не паверыце, Баярскі клікалі масквічоў мітынгаваць за свабоду слова.

Народу, праўда, на той мітынг прыйшло няшмат. Усе думалі: куды ж яна дзенецца, свабода слова? Падумаеш, тэлеканалам больш, тэлеканалам меней.

Паказаць бы ім усім тады, у што праз чвэрць стагоддзя ператворыцца краіна. І ў што ператворацца многія, вельмі многія барацьбіты за свабоду.

Барыс Акунін, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках