Расіяне хлынулі ў Казахстан па бензін
6- 3.07.2026, 15:57
- 3,214
Улады ўвялі забарону на каністры.
Казахстан увёў абмежаванні на куплю паліва для расіян — каністры пад забаронай. Пра гэта паведаміла выданне Ulysmedia.kz, са спасылкай на заяву міністра энергетыкі краіны Ерлана Аккенженова.
Расіяне масава кінуліся ў суседнія краіны скупляць бензін на тле паліўнага крызісу. Аккенженов пацвердзіў, што ў памежных з РФ рэгіёнах апошнім часам фіксуецца падвышаны попыт на паліва.
Каб абараніць свой унутраны рынак, Казахстан увёў абмежаванні: запраўляцца на мясцовых АЗС краіны можна толькі ў бак аўтамабіля, але не ў каністры і іншую дадатковую тару. Адпаведны ўказ выпусціла Мінэнерга краіны.
«Я не бачу тут ніякіх пытанняў. (Калі — рэд.) прыязджае чалавек, запраўляе аўтамабіль менавіта ў штатны бак, то, вядома, без праблем», — пракаментаваў сітуацыю міністр.
Раней Казахстан заявіў, што гатовы разгледзець пастаўкі паліва ў Расію, але пры выкананні двух умоў: афіцыйнага звароту Масквы і наяўнасці ў краіне лішніх аб'ёмаў паліва для экспарту.