Чыноўнікі адзначылі 3 ліпеня без Лукашэнкі
1
Дыктатар адпачывае пасля турнэ.
На ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да Кургана Славы 3 ліпеня не было Лукашэнкі. Прысутнічалі толькі прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, старшыня так званага Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Вярхоўнага суда Андрэй Швед, кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка, намеснік кіраўніка УНС Аляксандр Косінец, кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты.
Урачыстую прамову прачытаў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфовіч.
Да Кургана Славы ўсклалі вянок ад імя Лукашэнкі, а яго прэс-служба распаўсюдзіла пісьмовае віншаванне. Год таму на такой жа цырымоніі прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка з трыма сынамі.
Апошняе паведамленне прэс-службы Лукашэнкі вечарам 2 ліпеня было пра тое, што ён вылецеў з М'янмы. Паводле даных сэрвісу flightradar24, самалёт Лукашэнкі прызямліўся ў Мінску а 03:47 паводле беларускага часу.