Гол Мбапэ стаў 150-м забітым мячом зборнай Францыі на чэмпіянатах свету
1- 5.07.2026, 13:11
Гэта адбылося ў матчы 1/8 фіналу ЧС-2026 супраць зборнай Парагвая.
27-гадовы нападнік мадрыдскага «Рэала» Кіліян Мбапэ забіў юбілейны, 150-ы гол зборнай Францыі на чэмпіянатах свету, піша sport.ua.
Гэта адбылося ў матчы 1/8 фіналу ЧС-2026 супраць зборнай Парагвая.
Такім чынам, Францыя стала чацвёртай зборнай у гісторыі мундыялаў са 150+ забітымі мячамі.
Больш за французаў на чэмпіянатах свету забівалі толькі Бразілія (246), Германія (243) і Аргенціна (163).
Топ-10 зборных з найбольшай агульнай колькасцю забітых мячоў на чэмпіянатах свету
246 – Бразілія
243 – Германія/ФРГ
163 – Аргенціна
150 – Францыя
128 – Італія
116 – Іспанія
112 – Англія
107 – Нідэрланды
92 – Уругвай
87 – Швецыя
