Пецярбургская біржа абмежавала рост цэн на бензін і дызель з Беларусі
1- 6.07.2026, 19:51
- 1,036
Крок цаны ў бок змяншэння ўстаноўлены на ўзроўні 20%.
Пецярбургская біржа з 6 ліпеня ўстанавіла ліміт на крок росту біржавых каціровак паліва, вырабленага ў Беларусі, на ўзроўні 0,01%. Крок цаны ў бок змяншэння ўстаноўлены на ўзроўні 20%, перадае «Інтэрфакс».
6 ліпеня АІ-92 з Беларусі таргаваўся па 142 тыс. расійскіх руб./т на Пецярбургскай біржы. Кошт дызелю склаў 136-137 тыс. расійскіх руб./т. Пры гэтым паводле індэкса еўрапейскай часткі Расіі АІ-92 каштаваў 71,2 расійскіх руб./т, дызель — 74,6 расійскіх руб./т. З чэрвеня абмежаванне кроку росту на гэтай тэрыторыі аналагічна складае 0,01%.
За апошні тыдзень чэрвеня кошт беларускага бензіну АІ-92 з пастаўкай у Расію вырас на 6% — да 127 тыс. руб./т. Паказчык з пачатку мая вырас у 1,8 раза. За 26 дзён чэрвеня было рэалізавана 79,38 тыс. т беларускага паліва, тады як за аналагічны перыяд мінулага года продажы былі мінімальнымі. Дэфіцыт паліва на расійскім рынку захоўваецца з пачатку чэрвеня.