Расійскія прапагандысты прадэманстравалі паранаічнасць Пуціна
3- 20.08.2026, 17:48
- 1,704
Дыктатара атачае ахова нават на бязлюднай тэрыторыі Крамля.
Расійскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС, здымаючы сюжэт пра прыбыццё Уладзіміра Пуціна ў Архангельскі сабор Маскоўскага Крамля, міжволі прадэманстравала паранаічнасць расійскага дыктатара, які баіцца ўласных грамадзян.
На відэа прапагандыстаў відаць, як Пуцін ідзе да храма па абсалютна пустой тэрыторыі Крамля — пры гэтым па перыметры бачна нямала супрацоўнікаў Федэральнай службы аховы, што адказвае за бяспеку вышэйшых органаў дзяржаўнай улады ў Расіі.
«Паглядзіце, як моцна чалавек, які дзесяцігоддзямі трымаўся за ўладу, можа баяцца ўласных грамадзян. Вось ён, прагуляецца па тэрыторыі Крамля. Па перыметры — дзясяткі супрацоўнікаў Федэральнай службы аховы, і ні душы вакол. Сталіца. Сэрца горада», — пракаментаваў гэты сюжэт армянскі журналіст Роберт Петросян на сваёй старонцы ў X.
Посмотрите как сильно может бояться собственных граждан человек, который засиделся у власти десятилетиями.
Вот он, прошелся на территории Кремля.
Вокруг по периметру десятки ФСОшников и ни души.
Столица. Центр города. pic.twitter.com/SB9BUxIpJo
— Robert Petrosyan 🇦🇲 (@PetrosyanRob) August 20, 2026
У чацвер расійскія прапагандысты паведамілі, што Пуцін наведаў Архангельскі сабор Крамля ў Маскве, дзе ўзяў удзел у малебне і агледзеў раку з мошчамі маскоўскага князя Дзмітрыя Данскога.