РФ нанесла падвойны ўдар па найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Крывага Рога
2- 21.08.2026, 19:19
- 1,494
Шэсць чалавек загінулі, 91 паранены.
Расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар ударнымі беспілотнікамі па адным з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў у горадзе Крывы Рог Дняпрапятроўскай вобласці. Цяпер вядома пра шэсць загінулых і 91 параненага, піша unian.net.


Як паведаміў начальнік Дняпрапятроўскай ОВА Аляксандр Ганжа, у выніку атакі пашкоджаны будынак гандлёвага цэнтра, там успыхнуў пажар.


Паводле яго інфармацыі, удар расіян забраў жыцці ўжо шасці чалавек, прынамсі 91 пацярпеў, сярод іх — шасцёра дзяцей. Больш як 20 параненых у цяжкім стане, у тым ліку і адно дзіця.
Старшыня Дняпрапятроўскага абласнога савета Мікалай Лукашук расказаў, што атакаваны ворагам гандлёвы цэнтр размешчаны ў самым цэнтры горада.

«Сярод белага дня. Па месцы, дзе заўсёды шмат людзей. Дзе сем’і. Дзе дзеці. Гэта свядомы тэрор супраць мірных людзей», — заявіў ён.
На варожы ўдар па гандлёвым цэнтры адрэагаваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, адзначыўшы, што беспілотнікі атакавалі грамадзянскі аб’ект двойчы.
«Абсалютна цынічны і падлы ўдар нанеслі расіяне па звычайным гандлёвым цэнтры ў Крывым Рогу. Ударныя дроны спрацавалі ў дзве хвалі: праз паўгадзіны пасля першага трапляння і пажару быў паўторны ўдар па выратавальных службах», — сказаў прэзідэнт.