Пагоня за п'янай вадзіцелькай у Кобрыне скончылася сутыкненнем двух міліцэйскіх аўто
6- 9.08.2026, 13:44
- 2,698
Супрацоўнікі ДАІ ў бальніцы.
У Кобрыне ў ноч на 9 жніўня сутыкнуліся два аўтамабілі міліцыі, якія ўдзельнічалі ў пераследзе п'янай вадзіцелькі. Супрацоўнікаў даставілі ў бальніцу, паведамілі у ДАІ.
Каля 00.15 у аператыўна-дзяжурную службу Кобрынскага РАУС паступіла паведамленне пра аўтамабіль, вадзіцелька якога, меркавана, была п'яная і стварала пагрозу іншым удзельнікам руху.
На месца накіравалі нарад міліцыі. Выявіўшы аўтамабіль, супрацоўнікі пачалі пераслед з уключанымі маячкамі проблісковага святла.
«Пры затрыманні парушальніцы на скрыжаванні вуліц Нікалаева і Дзяржынскага адбылося сутыкненне службовага транспарту. У выніку ДТЗ супрацоўнікаў даставілі ў установу аховы здароўя для аказання медыцынскай дапамогі», — расказалі ў ДАІ.
Судзячы з міліцэйскіх фота, адзін з аўтамабіляў перакуліўся.
За стырном аказалася 52-гадовая жыхарка Кобрынскага раёна.
