Стралкоў: Гэтай зімой Расіі будзе горш, чым Украіне
- 14.09.2026, 5:37
Ён папярэдзіў пра цяжкія ўдары па энергетыцы.
Вайна РФ супраць Украіны ўваходзіць у восеньска-зімовую фазу. І расіянам варта рыхтавацца да вельмі сур'ёзных выпрабаванняў, паколькі магчымасці Кіева хутка растуць, лічыць ваенны злачынца, Z-патрыёт Ігар Стралкоў (Гіркін).
Яго ліст апублікавалі 12 верасня паплечнікі, перадае Dialog.UA.
Стралкоў лічыць, што становішча Расіі гэтай зімой будзе прыкметна горш, чым Украіны.
«Наперадзе чарговы раўнд ваеннай кампаніі — восеньска-зімовы, падчас якога абмен „прыемнымі нечаканасцямі“ у выглядзе мас і ардаў БПЛА, а таксама зграяў ракет будзе працягвацца ў бесперапынна нарастальным рэжыме… Асноўныя намаганні будуць накіраваныя на паражэнне (ўзаемнае) аб’ектаў энергетыкі і жыццязабеспячэння найбуйнейшых гарадскіх цэнтраў і агламерацый… Становішча ў РФ некалькі горшае. Па-першае, таму што наша насельніцтва (за выключэннем некалькіх памежных абласцей) яшчэ не прывыкла жыць без вады і электрычнасці… А па-другое, таму што зіма ў большасці рэгіёнаў РФ істотна халаднейшая і даўжэйшая, чым ва Украіне», — напісаў Стралкоў.
Таксама ён паставіў пад сумнеў здольнасць расійскіх уладаў рэагаваць на маштабныя надзвычайныя сітуацыі. Для гэтага няма дастатковай колькасці сіл і сродкаў.