Дронавая атака па Украіне ішла праз рэтранслятары ў Беларусі
- 14.09.2026, 19:18
Пра гэта заявіў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
Апошнія дронавыя ўдары Расіі па захадзе Украіны каардынаваліся праз рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчэнка.
«Мы бачым, што Беларусь не спыняе падтрымліваць краіну-тэрарыстку, паколькі нават гэтыя паветраныя ўдары, якія датычылі Роўненскай, Валынскай і Львоўскай абласцей, — усё гэта таксама фактычна забяспечвалася з тэрыторыі Беларусі, бо паветраныя сродкі, якія запускала Расія, падсілкоўваліся сігналам таксама праз рэтранслятары, што знаходзіліся менавіта на тэрыторыі гэтай краіны», — сказаў Дземчэнка.
Заўважым, што мінулага тыдня начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Алег Івашчэнка заявіў пра аднаўленне працы рэтранслятараў у Беларусі.