Экс-кіраўнік ЦРУ: Ініцыятыва на фронце перайшла да ЗСУ
1- 16.09.2026, 10:42
Фота: Reuters
Расійская армія не здолела выканаць задачы летняй кампаніі.
Былы дырэктар ЦРУ ЗША Дэвід Петрэус лічыць, што цяпер у вайне Украіны з Расіяй ініцыятыва належыць ЗСУ. Пра гэта чатырохзоркавы генерал амерыканскай арміі сказаў у інтэрв'ю «РБК-Украіна».
Петрэус звярнуў увагу, што акупацыйная армія РФ не змагла дасягнуць сваіх мэтаў у вяснова-летнюю кампанію 2026 года. Расійскія акупанты не здолелі нават дайсці да ўмацаваных гарадоў Данецкай вобласці (ідзецца пра Краматорск і Славянск — заўв. рэд.). Пры гэтым армія РФ нясе велізарныя страты ў асабовым складзе.
Чатырохзоркавы генерал арміі ЗША лічыць, што ініцыятыва на фронце цяпер належыць Сілам абароны Украіны, а Расія не здольная дасягнуць сваіх мэтаў. Што да заяваў дыктатара Уладзіміра Пуціна пра тое, што армія РФ нібыта дасягае поспехаў, дык, паводле слоў Петрэуса, гэта не адпавядае рэчаіснасці.
Экс-дырэктар ЦРУ таксама звярнуў увагу на тое, што ў ЗСУ адбываецца рэарганізацыя сістэмы камандавання і кіравання. Гэта звязана з пераходам на корпусную структуру і патрабуе дадатковых фінансавых і матэрыяльных выдаткаў. У сувязі з гэтым Петрэус кажа, што заходнія краіны павінны дапамагчы Украіне ўмацаваць супрацьракетную абарону і выдзеліць ёй дадатковае фінансаванне.