Porsche выпусціла сучасную версію легендарнага 550 Spyder
- 16.09.2026, 10:47
Фота: Porsche
Навінка важыць усяго 330 кілаграмаў.
Легендарны Porsche 550 1954 года вяртаецца ў вытворчасць. Знакаміты спорткар узноўлены да найменшых дэталяў, але атрымаў сучаснае «начынне».
Новы Porsche 550 J быў створаны да 75-годдзя гоначнай праграмы нямецкай кампаніі. Пра гэты праект паведамілі на афіцыйным сайце Porsche.

Спартыўны аўтамабіль Porsche 550 Spyder 1954 года ўзнавілі ў зменшаным выглядзе — новая мадэль складае 80 % ад арыгінала і дасягае 2,9 м у даўжыню. Дапамагла стварыць яе кампанія Little Car Company, якая раней ужо распрацавала зменшаныя копіі Bentley Blower, Bugatti 35 і Ferrari Testarossa.

Сучасны Porsche 550 J дакладна паўтарае свайго знакамітага продка, аднак яго абцякальны кузаў выраблены не з алюмінію, а з вугляроднага валакна. Маса складае ўсяго 330 кг.
Салон Porsche 550 J таксама выкананы ў вінтажным стылі — у ім усталяваныя тонкае рулявое кола, класічныя прыборы і перамыкачы.

А замест апазітнага бензінавага рухавіка новы Porsche 550 Spyder атрымаў электрарухавік. У базавай версіі магутнасць складае 11 к.с., а максімальная хуткасць — 64 км/г. Хадовы запас складае 48 км.

Варыянт RS магутнасцю 22 к.с. здольны развіваць 80 км/г і праехаць 81 км без падзарадкі. Акрамя таго, ён абсталяваны рэгуляванымі амартызатарамі Bilstein. Усе Porsche 550 J маюць дыскавыя тармазы.
Усяго будзе выпушчана 250 электрамабіляў. Кошт Porsche 550 J пачынаецца ад 93 800 долараў.