16 верасня 2026, Серада, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Імшу Папы Рымскага ў Парыжы запісаліся амаль 600 тысяч чалавек

На Імшу Папы Рымскага ў Парыжы запісаліся амаль 600 тысяч чалавек
ПАПА РЫМСКІ ЛЕЎ XIV
ФОТА: GETTY IMAGES

Яна адбудзецца 26 верасня.

Амаль 600 тыс. чалавек зарэгістраваліся на Імшу Папы Рымскага Льва XIV у Парыжы. Пра гэта ў X паведаміў архібіскуп французскай сталіцы Ларан Ульрых.

«Пакуль мы набліжаемся да адзнакі ў 600 тыс. зарэгістраваных удзельнікаў, мы звярнуліся да ўладаў з просьбай і атрымалі дазвол арганізаваць дадатковую зону для наведвальнікаў … у межах ахоўнага перыметра», — распавёў Ульрых.

Платформу для рэгістрацыі закрыюць сёння а 18:00 паводле мясцовага часу (19:00 па Мінску), паведаміў парыжскі архібіскуп. «Вялікая колькасць вернікаў адгукнулася на запрашэнне Яго Святасці прыйсці і памаліцца разам з ім, і я ад усяго сэрца за гэта дзякую. Імша, якую ён узначаліць …, несумненна, стане гістарычнай падзеяй», — падкрэсліў Ларан Ульрых.

Імша Папы Рымскага Льва XIV адбудзецца 26 верасня на прасторы паміж парыжскай Плошчай Згоды і Елісейскімі палямі. У сталіцы пантыфік наведаe штаб-кватэру ЮНЕСКА, а таксама здзейсніць візіты ў гарады Лурд і Мец. Апошні раз імша папы рымскага ў Парыжы прайшла ў 2008 годзе. Тады французскую сталіцу наведаў Бенедыкт XVI.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках