16 верасня 2026, Серада, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коул: ЗША вызваляць яшчэ сотні беларускіх палітвязняў

6
Коул: ЗША вызваляць яшчэ сотні беларускіх палітвязняў
Фота: Reuters

Спецпасланнік Трампа па Беларусі заявіў, што на волю могуць выйсці «ўсе зняволеныя».

Спецпасланнік амерыканскага прэзідэнта Джон Коул дапусціў, што можа яшчэ раз наведаць Беларусь праз месяц. У размове з журналістамі ён выказаў надзею, што ЗША змогуць паспрыяць вызваленню яшчэ сотняў палітвязняў у краіне.

«Я спадзяюся, што вызваляць яшчэ сотні. Упэўнены, мы вызвалім яшчэ многіх», — сказаў прадстаўнік ЗША (цытата паводле Reuters). Ён дадаў, што да канца года на волю могуць выйсці «ўсе зняволеныя».

Джон Коул сустрэўся з дыктатарам Аляксандрам Лукашэнкам 15 верасня ў Мінску. Пасля перамоваў Беларусь пагадзілася вызваліць 25 палітвязняў у абмен на зняцце санкцый з кампаній «Лакокраска» і «Беллесбумпром».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках