Тэйлар Свіфт і Трэвіс Келсі знайшлі незвычайны спосаб абараніцца ад фанатаў
- 16.09.2026, 17:56
Сістэма рэагуе, калі нехта падыходзіць занадта блізка да дома.
Тэйлар Свіфт і Трэвіс Келсі усталявалі незвычайную сістэму бяспекі ля свайго новага асабняка ў Агаё. Калі нехта падыходзіць да дома занадта блізка, спрацоўвае галасавое папярэджанне з просьбай не заходзіць на тэрыторыю, піша Page Six (пераклад — сайт Charter97.org).
«Сусед падышоў да дома і пачуў галасавое папярэджанне аб тым, што нельга заходзіць на тэрыторыю, пасля таго як апынуўся занадта блізка», — распавёў Page Six адзін з мясцовых жыхароў.
Спявачка і зорка НФЛ набылі асабняк у горадзе Братэнал у сакавіку за 5,35 млн $. Дом плошчай каля 21 тысячы квадратных футаў размешчаны на беразе возера Эры. У ім восем спален, 11 ванных пакояў, гульнявы пакой і ўласны хатні кінатэатр.

Пры гэтым дадатковай агароджы вакол усяго раёна не з'явілася. Паводле слоў мясцовай рыэлтаркі Патрыцыі Найт Гэры, у Братэнале ўжо працуе невялікая паліцэйская служба, а ў размешчаных паблізу жылых комплексах дзейнічае кругласутачная ахова.
«Я думаю, што мясцовыя жыхары і прадаўцы дамоў спадзяюцца, што з'яўленне знакамітых суседзяў павялічыць кошт нерухомасці», — адзначыла рыэлтарка.
Асабняк у Агаё — адзін з некалькіх дамоў пары. Асноўнай базай Свіфт і Келсі цяпер лічыцца іх дом у Ліўудзе, штат Канзас. У спявачкі таксама ёсць нерухомасць у Нэшвіле, Род-Айлендзе, Беверлі-Хілз і Нью-Ёрку.
Па словах рыэлтаркі, уплыў зорнага суседства на раён пакуль цяжка ацаніць. Мясцовым жыхарам застаецца толькі чакаць, наколькі зменіцца колькасць турыстаў і цікаўных наведвальнікаў.