25 верасня 2026, Пятніца, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ разнеслі тры заводы РФ па вытворчасці ракет

1
ЗСУ разнеслі тры заводы РФ па вытворчасці ракет

Пад удар трапілі прадпрыемствы ВПК у Ульянаўску, Варонежы і Ефрэмаве.

Сілы абароны Украіны паразiлi яшчэ тры прадпрыемствы, звязаныя з вытворчасцю расійскіх ракет. Гэта «Завод Іскра», «Ефрэмаўскі завод сінтэтычнага каўчуку» і «Варонежсінтэзкаўчук».

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву Генеральнага штабу ЗСУ ў Facebook.

У ноч на 25 верасня ў Ульянаўску Ульянаўскай вобласці РФ было паражана прадпрыемства «НПП Завод Іскра».

Прадпрыемства ўваходзіць у склад канцэрна ПКО «Алмаз-Антэй» і з'яўляецца ваенным заводам. Спецыялізуецца на вытворчасці паўправадніковых прыбораў і элементнай базы для прадпрыемстваў ВПК, адзначылі ў Генштабе.

«Іскра» спецыялізуецца на вытворчасці:

элементнай базы для вытворцаў радыёэлектроннай апаратуры,

вымяральнай тэхнікі,

сродкаў сувязі,

тэхнікі спецыяльнага прызначэння.

У межах кааперацыі з'яўляецца ўдзельнікам вытворчасці:

кіраваных авіяцыйных ракет Х-59М2/М2А,

баявой машыны 72В6 ЗРГК «Панцыр-С1» (і яго мадыфікацый).

Акрамя таго, паражаны:

ААТ «Ефрэмаўскі завод сінтэтычнага каўчуку» ў г. Ефрэмаў Тульскай вобласці,

АТ «Варонежсінтэзкаўчук» у раёне г. Варонеж Варонежскай вобласці.

«Абодва прадпрыемствы ўцягнутыя ў працэс вытворчасці цвёрдага ракетнага паліва, у прыватнасці, для балістычных ракет АТРК «Іскандэр», — удакладнілі ў Генштабе.

Раней Charter97.org паведамляў, што ўкраінскія абаронцы паразiлi НПЗ «Лукойл-Пермнефтеоргсинтез» і «Навашахцінскі» НПЗ у Растоўскай вобласці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲