Z-вайсковы карэспандэнт прызнаў, што Узброеныя Сілы Украіны знайшлі слабае месца арміі РФ
- 29.09.2026, 16:15
- 1,288
Украінскія сілы тактычна перайграюць акупантаў.
Адзін з найбуйнейшых Z-вайсковых карэспандэнтаў Расіі Юрый Падаляка расказаў сваім падпісчыкам, што справы Узброеных Сіл РФ на фронце ва Украіне кепскія і працягваюць пагаршацца. Пра гэта паведамляе Dialog.UA.
Ён канстатаваў поўны правал вяснова-летняй наступальнай кампаніі арміі РФ.
«На жаль, кампанія, якая пачалася даволі аптымістычна, цяпер мы бачым, што праціўнік тактычна нас у многім перайгрывае, не маючы рэсурсаў, не маючы значных сіл, але зрабіўшы стаўку на аператыўную цішыню. Ён зразумеў нашае найслабейшае месца: вельмі шмат ліпавых дакладаў ідзе ўверх. Там, дзе ідуць ліпавыя даклады, ён пачынае прашчупваць сітуацыю, даволі хутка знаходзіць слабыя месцы, атакуе і ні пра што не справаздачваецца. На працягу некалькіх месяцаў ідуць наступальныя дзеянні. І да таго моманту, пакуль камандаванню на месцах з нашага боку ўдаецца імітаваць стабільнасць фронту, яны маўчаць… Складаная сітуацыя на некаторых участках фронту і, на жаль, яна ўскладняецца», — расказаў Падаляка.
Ён адзначыў, што рэчаіснасць на зямлі значна «менш аптымістычная», чым распавядае Мінабароны РФ.