30 верасня 2026, Серада, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія памежнікі «злавілі» Лукашэнку

5
Украінскія памежнікі «злавілі» Лукашэнку
Ілюстрацыйнае фота: Даныя ШІ

Дыктатар уключае рэтранслятары, калі Расія атакуе заходнія рэгіёны Украіны.

Беларусь перыядычна уключае рэтранслятары, якія ўзмацняюць сігнал для расійскіх беспілотнікаў падчас удараў па Украіне. Пра гэта заявіў спікер Дзяржпагранслужбы Украіны Андрэй Дземчэнка.

Андрэй Дземчэнка паведаміў, што рэтранслятары ўключаюць, у прыватнасці, калі Расія атакуе заходнія рэгіёны Украіны.

«На тэрыторыі Беларусі працягваюць перыядычна ўключацца рэтранслятары, якія падсілкоўваюць сігнал для расійскіх дронаў, што ляцяць біць як па тэрыторыі Украіны, так і па нашым памежжы з Польшчай», — заявіў Дземчэнка.

Ён адзначыў, што такія дзеянні Беларусі супярэчаць заявам Лукашэнкі пра тое, што ён супраць вайны і за мір.

«Уласна кажучы, Беларусь не проста застаецца ў сферы ўплыву Расіі, але і працягвае аказваць максімальную падтрымку ў яе ўдарах па Украіне», — адзначыў украінскі памежнік.

Раней Дземчэнка распавядаў, што расійскі напад на пункт прапуску «Ягадзін» на ўкраінска-польскай мяжы ў сярэдзіне верасня адбыўся праз тое, што Беларусь «зноў уключае рэтранслятары, якія дапамагаюць варожым дронам пранікаць у глыб тэрыторыі Украіны».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲