Беларуска пра A1: Дасталі! Інтэрнэту няма два дні
3- 30.09.2026, 11:09
Калі адрамантуюць — невядома.
Карыстальніца Threads bananaammama пажалілася на адсутнасць інтэрнэту, але так і не дачакалася спецыяліста службы падтрымкі мабільнага аператара A1.
«Ну вось і я трапіла з A1, — піша яна. — 28 верасня я звярнулася ў кол-цэнтр наконт адсутнасці інтэрнэту дома, аператар прызначыў выезд супрацоўніка на 29 верасня з 13:30 да 16:30. У пазначаны час супрацоўнік так і не з’явіўся. Зноў званок у A1 — адказ: „Ой, дык у вас там менавіта наша абсталяванне не працуе, калі пачыняць — не ведаем, інфармацыі няма“.
A1, я ваш шматгадовы кліент, рэгулярна аплачваю паслугі, працую дыстанцыйна, і мне жыццёва важны інтэрнэт!
Два дні ў мяне простай у працы, хто мне кампенсуе згубленыя працоўныя дні? Чаму вы не папярэджваеце, што супрацоўніка не будзе, і можна пайсці ў любы хаб з вайфаем і папрацаваць? Чаму вы бераце грошы за інтэрнэт, хоць ён не працуе? Чакайце афіцыйны ліст з копіяй у МАРТ! Дасталі!».
На працу мабільнага аператара скардзяцца і іншыя карыстальнікі сацсеткі. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
- У здымнай кватэры быў хатні інтэрнэт A1. Кожныя 5 хвілін адбываліся разрывы злучэння. Выклікаў спецыялістаў з A1 на рамонт, злучэнне са спецыялістам — 45 хвілін, бо робат, натуральна, праблему не вырашыў.
Прыехаў спецыяліст, правёў дыягностыку, паехаў ліфтам уніз да свіча, вярнуўся, праверыў — праблема не знікла, зноў паехаў уніз і знік. Я ўжо зусім без інтэрнэту і якой-небудзь інфы тэлефаную ў A1, дзе мне кажуць, што заяўка закрытая, а маё пытанне вырашана.
- Ім усё адно, вы, галоўнае, плаціце своечасова.
- Дрэнна ловіць мабільная сувязь у доме, пры раздачы працоўныя праграмы загружаюцца мільён гадоў.