30 верасня 2026, Серада, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» уводзіць важныя змены

«Беларусбанк» уводзіць важныя змены

Ужо заўтра.

У «Беларусбанку» з 1 кастрычніка з’явіцца некалькі навінак. Сярод іх ёсць і абмежаванні. Напрыклад, з наступнага месяца кліенты не змогуць у свае ўліковыя запісы ў мабільным дадатку дадаваць карткі, аформленыя на іншых людзей, піша «Зеркало».

Абмежаванне па картках

«Беларусбанк» папярэдзіў, што з 1 кастрычніка кліенты таксама не змогуць у свае ўліковыя запісы ў мабільным дадатку дадаваць «пластык», аформлены на іншых людзей. А калі яны не выдаляць яго, то з гэтай даты не змогуць карыстацца ніякім «пластыкам» у M-Belarusbank. «Гэта было зручна, каб дапамагаць сваякам распараджацца рахункам або весці сумесны бюджэт. Але дзеля папярэджання махлярскіх аперацый такой опцыі хутка больш не будзе», — патлумачылі ў фінансавай установе.

Плата за паведамленні

Па картках «Шчодрая», «Лайм», «Мужчынскі клуб», «Лэдзі», «Ізі-карта», #можнавсё, «Зебра» усе паведамленні па пакеце паслуг «Поўны» ў праграме M-Belarusbank стануць платнымі, паведамляе «Беларусбанк».

«Па картках „Персона“ платнымі стануць пакеты „Базавы“ і „Поўны“. А каб у вас не спісалі грошы за падаўжэнне пакета паслуг у М-банкінгу, заходзім у праграму, націскаем на сваю картку, „Налады“, „Актываваць пакет“, выбіраем пакет „Эканомны“, далей — „Актываваць пакет“», — удакладнілі ў фінансавай установе.

Таксама ў анлайн-банку Belarusbank можна падключыць бясплатныя push-апавяшчэнні па расходных і прыходных аперацыях для картак «Лэдзі», «Персона», «Зебра», «Мужчынскі клуб», «Ізі-карта», у тым ліку для студэнтаў і навучэнцаў, #можнавсё, «Шчодрая», «Лайм».

А для гэтага «пластыка» можна падключыць бясплатныя push-апавяшчэнні па расходных аперацыях — «Карт-бланш», #настарт, «Аксаміт», «Свае», а таксама па картках для навучэнцаў і студэнтаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲